Паводле юрысткі праваабарончага цэнтру «Вясна» Вікторыі Рудзянковай, у Беларусі існуе рэальная рызыка, што падпісанты пэтыцый на Petitions.by могуць апынуцца пад пагрозай перасьледу паводле арт. 361-1 Крымінальнага кодэксу (удзел у экстрэмісцкім фармаваньні).
«Пры наяўнасьці палітычнай волі, улады могуць палічыць, што подпіс зьяўляецца „формай удзелу“ ў дзейнасьці фармаваньня. Ужо хапае выпадкаў, калі людзей прыцягвалі да адказнасьці за дзеяньні, якія адбыліся да прызнаньня ініцыятывы экстрэмісцкай — напрыклад, за падпіску, камэнтар або лайк», — цытуе яе «Вясна».
Рашэньне пра прызнаньне экстрэмісцкім фармаваньнем прымаюць МУС і КДБ. За стварэньне ці ўдзел у такім фармаваньні пагражае да 10 гадоў зьняволеньня.
Пры канцы сьнежня 2024 году праект Petitions.by ужо быў унесены ў Беларусі ў сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Разам з тым, мяркуючы па сайце, там працягвалі разьмяшчацца звароты ва ўладныя органы, і на іх прыходзілі адказы. Апошні апублікаваны адказ быў атрыманы 22 траўня.
Вясной 2021 году паведамлялася пра ўзлом плятформы і атрыманьне доступу да зьвестак 600 тысяч карыстальнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каманда Petitions.by патлумачыла, у чым прычына фэйкавай рассылкі і ці «зьліліся» зьвесткі карыстальнікаўАкрамя Petitions.by, 18 чэрвеня МУС таксама дадало ў сьпіс «экстрэмісцкіх фармаваньняў» праект Adu.place, а КДБ абнавіў сьпіс асоб, датычных да «экстрэмісцкага фармаваньня» «Честные люди».
Усяго ў сьпісе экстрэмісцкіх фармаваньняў цяпер 296 пазыцый.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі яшчэ больш як 30 рэсурсаў дадалі ў сьпіс экстрэмісцкіх. А колькі там усяго? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аўтаматам экстрэміст. 50 артыкулаў для ўключэньня ў сьпісы «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў»