У ноч на 19 чэрвеня расейскія войскі нанесьлі ўдар па некалькіх вобласьцях Украіны. Зноў ёсьць ахвяры сярод цывільных, але Пуцін зноў аспрэчыў інфармацыю, што Расея абстрэльвае мірнае насельніцтва.
Ратаўнікі працягваюць даставаць целы з-пад завалаў разбураных жылых дамоў, хоць прайшлі ўжо больш як содні з часу атакі. У Кіеве ад выбуху ракеты абрынулася дзевяціпавярховая сэкцыя жылога дому.
Грамадзянства Расеі атрымаў беларус Антон Хілько, які спачатку як валянтэр дапамагаў расейскім салдатам, а вясной 2025 году падпісаў кантракт зь Міністэрствам абароны Расеі. У Беларусі яго судзілі за ўхіленьне ад службы ў войску.
У Кіеве ня менш як 14 чалавек загінулі, 114 пацярпелі пасьля масавага расейскага ўдару па горадзе ў ноч на аўторак. У адным са шматпавярховых жылых дамоў абрынуўся цэлы пад'езд. Адэсу атакавалі беспілётнікі. Загінулі два чалавекі, яшчэ аднаго шукаюць пад заваламі. Пацярпелых – некалькі дзясяткаў.
Украінскі арганізатар нелегальнай міграцыі расказаў, чаму ўхілістам ня варта ісьці празь Беларусь
Паводле МУС Украіны, удары нанесеныя прынамсі па 27 месцах у розных раёнах Кіева: жылыя дамы, аб’екты крытычнай інфраструктуры.
Кіраўнік МУС Украіны Ігар Кліменка ў сваім тэлеграм-канале заявіў, што падчас апошніх абменаў Кіеву «перадалі і целы расейскіх вайскоўцаў — зьмешаныя з целамі ўкраінцаў». У Расеі яго заяву пакуль не камэнтавалі.
Прапорцыя абмену целамі не адлюстроўвае прапорцыі рэальных стратаў бакоў на вайне. Паводле экспэртаў, большыя страты нясе той бок, які наступае, а эвакуаваць з поля бою целы загінулых складаней войску, што адступае.
Цяпер ён мае статус ваеннапалоннага і можа трапіць у сьпіс будучых абменаў паміж Расеяй і Ўкраінай.
Пасьля тэлефоннага абмеркаваньня абвастрэньня канфлікту на Блізкім Усходзе з Уладзімірам Пуціным 14 чэрвеня прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп напісаў у сацыяльных сетках, што ён і прэзыдэнт Расеі лічаць аднолькава: «гэтая вайна паміж Ізраілем і Іранам павінна скончыцца».
Украінская служба Радыё Свабода здолела вызначыць расейскіх вайскоўцаў, якія, імаверна, спрычыніліся да расстрэлаў чатырох цывільных грамадзян і двух удзельнікаў мясцовай тэрытарыяльнай абароны ў Бучы.
Пра тое, зь якімі цякжасьцямі ў легалізацыі ва Ўкраіне сутыкаюцца беларускія і расейскія добраахвотнікі, апавядае ў сваім відэасюжэце «Настоящее время».
Вайна паміж Расеяй і Ўкраінай: агляд аб абстрэлах грамадзянскай інфраструктуры і вяртаньні цел загінулых за 15 чэрвеня.
Украінскі каардынацыйны штаб па абыходжаньні з ваеннапалоннымі паведаміў пра чарговы этап абмену целамі загінулых вайскоўцаў з Расеяй. Кіеў атрымаў яшчэ 1200 цел, гаворыцца ў заяве.
Эўрапейскі Зьвяз падоўжыў асаблівы статус украінскіх уцекачоў да сакавіка 2027 году.
Расея перадала Ўкраіне яшчэ 1200 целаў. Пра гэта паведаміў украінскі Каардынацыйны штаб у пытаньнях абыходжаньня з ваеннапалоннымі.
Поўным выкананьнем мэтаў уварваньня стане стварэньне «адзінай Саюзнай дзяржавы: Расея — Украіна — Беларусь», заявіў раней сябра камітэту расейскай Думы ў пытаньнях абароны Віктар Собалеў.
У Каардынацыйным штабе Ўкраіны ў пытаньнях абыходжаньня з ваеннапалоннымі паведамілі аб правядзеньні чарговага этапу абмену ў фармаце «ўсе на ўсіх», аб якім бакі дамовіліся на перамовах у Турэччыне ў пачатку чэрвеня.
У Харкаве пасьля чарговай ночы расейскіх абстрэлаў пацярпелі прынамсі 14 чалавек, у тым чацьвёра дзяцей.
Прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандар Вучыч зьдзейсьніў свой першы за 12 гадоў візыт ва Ўкраіну. Ён наведаў саміт «Украіна — Паўднёва-Ўсходняя Эўропа» ў Адэсе.
У Каардынацыйным штабе Ўкраіны ў пытаньнях абыходжаньня з ваеннапалонным паведамілі аб рэпатрыяцыі 1212 вайскоўцаў, якія загінулі ў баях з расейцамі на тэрыторыі Курскай, Харкаўскай, Луганскай, Данецкай, Запароскай і Херсонскай вобласьцяў.
Расейскія войскі актывізавалі ўдары па Харкаве, Днепрапятроўскай і Херсонскай вобласьцях.
Фота ўкраінца, які вярнуўся з расейскага палону, зьявілася ў публічнай прасторы неўзабаве пасьля таго, як стала вядома аб новым раундзе абмену палоннымі паміж Расеяй і Ўкраінай.
Журналісты Беларускага расьсьледніцкага цэнтру супольна з Украінскай і Расейскай службамі Радыё Свабода, пры падтрымцы суполкі ўкраінскіх хакераў KibOrg вэрыфікавалі інфармацыю аб параненых расейскіх вайскоўцах, якія знаходзіліся на лячэньні ў Беларусі ў часе і пасьля апэрацыі па захопе Кіева.
Грамадзянін Беларусі Яўген Камянькоў знаходзіўся ва ўкраінскім палоне зь вясны 2024 году.
Удзельнік мірных пратэстаў і былы беларускі добраахвотнік атрымаў цяжкую траўму, пасьля якой ня можа працаваць.
Генэральны сакратар NATO Марк Рутэ заклікаў дзяржавы альянсу радыкальна ўзмацніць абарончыя магчымасьці, у тым ліку павялічыць патэнцыял паветранай і супрацьракетнай абароны NATO на 400% — каб эфэктыўна супрацьстаяць пагрозам з боку Расеі.
У ноч на 10 чэрвеня Расея ўдарыла ракетамі і дронамі па Кіеве і Адэсе. Як мінімум два чалавекі загінулі.
Расея і Ўкраіна 9 чэрвеня пачалі чарговы абмен ваеннапалоннымі, які, паводле прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага, зойме некалькі дзён. Дадому вяртаюцца параненыя і цяжкапараненыя салдаты, а таксама вайскоўцы, маладзейшыя за 25 гадоў.
Расейскія войскі ў ноч на 9 чэрвеня атакавалі Ўкраіну ракетамі і дронамі.
Расея пачала будаваць сховы для самалётаў пасьля таго, як украінскія спэцслужбы тыдзень таму правялі апэрацыю пад назвай «Павуціна». Сёньня ж СБУ апублікавала новае відэа ў высокай якасьці, як дрон падлятае і выбірае цэль.
Паводле дадзеных Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны, за мінулыя содні ў Харкаўскай, Хэрсонскай і Данецкай абласьцях ад расейскіх удараў загінулі 14 мірных жыхароў і 68 атрымалі раненьні.
Памочнік прэзыдэнта Расеі Ўладзімір Мядзінскі сьцьвярджае, што расейскі бок перадаў Украіне першы сьпіс з 640 ваеннапалонных у катэгорыях «параненыя», «цяжкахворыя» і «моладзь» для пачатку абмену. Пацьверджаньня гэтай заявы з украінскага боку няма.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі адпрэчыў параўнаньне Ўкраіны і Расеі з дзецьмі, якія бʼюцца. Яго раней зрабіў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.
Раніцай 7 чэрвеня ў выніку апэрацыі ВПС Украіны на Курскім напрамку быў зьбіты расейскі зьнішчальнік Су-35. Пра гэта гаворыцца ў заяве Паветраных сіл Узброеных сіл Украіны; іншых падрабязнасьцей справаздача не ўтрымлівае.
Расея ў ноч на суботу атакавала Ўкраіну 215 бесьпілётнікамі і ракетамі, гаворыцца ў паведамленьні ўкраінскага войска. 174 з іх былі зьбітыя або ўпалі самі, у тым ліку — 167 з 206 запушчаных бесьпілётнікаў.
Якія сапраўдныя мэты візыту кіраўніка Расейскай праваслаўнай царквы патрыярха Кірыла ў Беларусь? Навошта Лукашэнка езьдзіў у Пэкін? Беларускі кантэкст і расейскі адказ на ўкраінскую апэрацыю «Павуціна».
Уначы 6 чэрвеня ў сталіцы Ўкраіны ў выніку ўдараў бесьпілётнікаў загінулі як мінімум чатыры чалавекі, у тым ліку трое пажарнікаў.
Абвінавачваньне сьцьвярджае, што падсудныя ўчынілі пажар на складзе кампаніі, якая пастаўляла абсталяваньне ва Ўкраіну, у тым ліку спадарожнікі Starlink. Прычым падпал замовіла расейская вайсковая група «Вагнэр».
Расея атакавала Ўкраіну ўдарнымі бесьпілётнікамі і ракетамі розных тыпаў, у выніку чаго загінулі як мінімум чатыры чалавекі і дзясяткі атрымалі раненьні.
5 чэрвеня Расея нацэліла свае ракеты на Херсон.
Генэральны штаб Узброеных сілаў Украіны заявіў пра пашкоджаньне пускавых установак ракетнага комплексу «Іскандэр» у Бранскай вобласьці.
Паводле зьвестак амэрыканскай выведкі, у выніку ўкраінскіх паветраных удараў па расейскіх вайсковых аэрадромах 1 чэрвеня былі нанесеныя ўдары па 20 самалётах.
Ва ўкраінскіх Прылуках на Чарнігаўшчыне ў выніку масаванага расейскага ўдару бесьпілётнікамі ўначы 5 чэрвеня загінулі пяць чалавек, у тым ліку аднагадовае дзіця. У Харкаве паведамляюць пра 17 пацярпелых.
На 28-й сустрэчы ў фармаце «Рамштайн», якая адбылася 4 чэрвеня ў штаб-кватэры NATO, Украіна і дзяржавы-партнэры дамовіліся аб стварэньні мэханізма абароннай вытворчасьці.
Сьвежыя спадарожнікавыя здымкі кампаніі Maxar паказваюць наступствы ўкраінскай атакі бесьпілётнікаў на вайсковыя аэрадромы «Аленевая» ў Мурманскай і «Белая» ў Іркуцкай вобласьцях Расеі 1 чэрвеня.
Як Украіна, так і яе партнэры не ўспрымаюць сурʼёзна прапановы Расеі, выкладзеныя ў так званым мэмарандуме, які быў перададзены расейскай дэлегацыяй на перамовах у Стамбуле. Аб гэтым заявіў у сераду прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.
У межах найбольшага за апошні час абмену Ўкраіна перадала Расеі трох палонных беларусаў. Цяпер яшчэ 8 застаюцца ва ўкраінскім палоне.
Армія Расеі ў ноч на 4 чэрвеня ўдарыла па Харкаве бесьпілётнікамі і ракетамі.
Паводле СБУ, мост замінавалі ўкраінскія дывэрсанты-падводнікі, і сёньня а 04.44 раніцы прагрымеў выбух.
Загрузіць яшчэ