Урад Новай Зэляндыі наклаў дадатковыя санкцыі на Беларусь за падтрымку расейскай агрэсіі супраць Украіны.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін правёў 18 чэрвеня сустрэчу з прадстаўнікамі сусьветных інфармагенцтваў на Пецярбурскім міжнародным эканамічным форуме. Сабралі асноўныя цытаты.
Раніцай 19 чэрвеня Ізраіль зноў нанёс авіяўдары па Тэгеране і прадмесьцях — празь некалькі гадзін пасьля таго, як прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што «ня мае намеру» далучаць Злучаныя Штаты да ваенных дзеяньняў, але пры патрэбе зробіць крокі, каб не дапусьціць атрыманьня Іранам ядзернай зброі.
У ноч на 19 чэрвеня расейскія войскі нанесьлі ўдар па некалькіх вобласьцях Украіны. Зноў ёсьць ахвяры сярод цывільных, але Пуцін зноў аспрэчыў інфармацыю, што Расея абстрэльвае мірнае насельніцтва.
Грамадзян Беларусі, якія захочуць атрымаць грамадзянства Ўкраіны, будзе правяраць СБУ.
Падзеі 19 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Прэзыдэнт ЗША ня выключыў магчымасьці прамога канфлікту з Тэгеранам.
Глыбокую занепакоенасьць «усё больш частымі паведамленьнямі пра транснацыянальныя рэпрэсіі» (ТНР) выказалі лідэры краін G7 («Вялікая сямёрка») па выніках сустрэчы 17 чэрвеня ў канадзкім Кананаскісе.
Прэзыдэнт ЗША, размаўляючы з журналістамі ў Белым доме, расказаў аб тэлефоннай размове з Уладзімірам Пуціным 17 чэрвеня.
Эўрапейскі эканамічны і сацыяльны камітэт (EESC) і беларускія дэмакратычныя сілы падпісалі 18 чэрвеня ў Брусэлі мэмарандум аб узаемаразуменьні.
У лесе менскага мікрараёну Сьцяпянка будуецца жылы комплекс «Утульны». Летам 2024 году там у раёне вуліцы Парніковая былі знойдзены астанкі расстраляных людзей.
Магчымы амэрыканскі ўдар па вайсковых базах і ядзерных пунктах Ірану застаецца пад пытаньнем.
Расейскі мільярдэр Самвэл Карапэцьян абвінавачаны ў Армэніі ў публічных закліках да захопу ўлады. Сьледчы камітэт краіны накіраваў у суд хадайніцтва аб ягоным арышце. Пра гэта паведамляе Армянская служба Радыё Свабода са спасылкай на ягонага адваката Армэна Фэраяна.
За 17 дзён чэрвеня Літва спыніла 67 такіх спробаў, Латвія — 998 (пасьля складаньня штодзённых даных; агульная колькасьць, якую прыводзіць памежнае ведамства, на некалькі дзясяткаў большая), Польшча — 3095 (з улікам прыблізных даных за мінулыя суткі). Агулам — 4160 спробаў.
У Нямецкай опэры ў Бэрліне паказалі опэру Wagner Weltweit, аўтары якой паспрабавалі прааналізаваць уплыў гераічнага патасу нямецкага кампазытара Рыхарда Вагнэра на прыватную вайсковую кампанію Яўгенія Прыгожына. Найміты называлі сябе музыкамі, зброя была іх інструмэнтамі, а вайна — іх опэрай.
Ратаўнікі працягваюць даставаць целы з-пад завалаў разбураных жылых дамоў, хоць прайшлі ўжо больш як содні з часу атакі. У Кіеве ад выбуху ракеты абрынулася дзевяціпавярховая сэкцыя жылога дому.
Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла праект закону, які дазваляе мець падвойнае грамадзянства. Ён набудзе юрыдычную моц пасьля таго, як яго падпіша прэзыдэнт.
Пяты раз запар Акіхіра Гаеўскі-Ханада сустракае дзень народзінаў за кратамі. 18 чэрвеня актывісту анархісцкага руху споўнілася 25.
Улады ня раз заяўлялі, што ўведзеныя супраць Беларусі санкцыі не паўплывалі на вынікі дзейнасьці эканомікі.
У тэлевізійным звароце да іранцаў аятала Алі Хамэнэі заявіў, што іранскі народ будзе супрацьстаяць як «навязанай вайне», гэтак і «навязанаму міру».
Спэцыяльны прадстаўнік прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях Украіны Кіт Келаг плянуе ў бліжэйшыя дні наведаць Беларусь, каб сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам.
Віктара Бабарыку, банкіра і грамадзкага дзеяча, прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду прэзыдэнта падчас выбараў 2020 году, арыштавалі разам з сынам Эдуардам, кіраўніком ягонай ініцыятыўнай групы, 18 чэрвеня пяць гадоў таму.
Падзеі 18 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дырэктар Нацыянальнага цэнтру абароны пэрсанальных зьвестак Андрэй Гаеў заявіў, што ў кампаніях, якія займаюцца арганізацыяй відэаназіраньня, а таксама будаўнічым рынкам, адбыўся выцек асабовай інфармацыі.
У часе палявых дасьледаваньняў супрацоўнікі навуковага аддзелу Белавескай пушчы знайшлі буйную папуляцыю балотнага вужавага зельля (Ophioglossum vulgatum), раней не фіксаваную.
Грамадзянства Расеі атрымаў беларус Антон Хілько, які спачатку як валянтэр дапамагаў расейскім салдатам, а вясной 2025 году падпісаў кантракт зь Міністэрствам абароны Расеі. У Беларусі яго судзілі за ўхіленьне ад службы ў войску.
Белтэлерадыёкампанія ў 2025 годзе вылучыла 550 тысяч эўра на прасоўваньне дзяржаўнай прапаганды на розных кантынэнтах сьвету.
Расейскі вайсковец, які ваюе на баку Ўкраіны, заявіў каналу «Настоящее время», што міграцыйная служба краіны мае негалоснае распараджэньне не выдаваць украінскія пашпарты добраахвотнікам зь Беларусі і Расеі. Што пра гэта кажуць беларусы.
«Беларусбанк» зьнізіў стаўкі па праграме «Іпатэка экспрэс» — галоўнай праграме на другасным рынку і гатовых новабудоўлях.
Намесьнік старшыні сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Андрэй Ліс паведаміў, што за другое цягам году парушэньне правілаў увозу і выкарыстаньня без дазволу бесьпілётнікаў уводзіцца крымінальная адказнасьць.
Канстытуцыйны суд адмовіўся разглядаць скаргу праваабаронцы Леаніда Судаленкі на парушэньне ягоных правоў падчас завочнага судовага працэсу.
Ізраіль ужо 5 дзён наносіць удары па вайсковых аб'ектах па ўсім Іране, па пускавых устаноўках ракет, па будынках, зьвязаных з іранскай ядзернай праграмай і іранскімі ўладамі. Тысячы жыхароў Тэгерану зьяжджаюць з гораду, на шашы шматкілямэтровыя заторы. Відэа каналу «Настоящее время».
У Кіеве ня менш як 14 чалавек загінулі, 114 пацярпелі пасьля масавага расейскага ўдару па горадзе ў ноч на аўторак. У адным са шматпавярховых жылых дамоў абрынуўся цэлы пад'езд. Адэсу атакавалі беспілётнікі. Загінулі два чалавекі, яшчэ аднаго шукаюць пад заваламі. Пацярпелых – некалькі дзясяткаў.
16–17 чэрвеня ў Стакгольме праходзіць форум «Пашырэньне правоў і магчымасьцяў жанчын і дэмакратыя для Беларусі — 2025», прысьвечаны ролі беларускіх жанчын у змаганьні за дэмакратыю.
Савет Міністраў апублікаваў пералік адпаведных артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
Украінскі арганізатар нелегальнай міграцыі расказаў, чаму ўхілістам ня варта ісьці празь Беларусь
Работнікаў Рэчыцкага заводу мэталавырабаў пачалі выпраўляць у непрацяглыя неаплатныя адпачынкі, даведаўся «Флагшток» ад крыніцы, зьвязанай з прадпрыемствам.
Трамп патлумачыў ад’езд «важнымі справамі» ў Вашынгтоне. Пры гэтым ён публічна зьняпраўдзіў словы прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона, нібыта ён вяртаецца для таго, каб заняцца спыненьнем агню паміж Ізраілем і Іранам.
Мірнае насельніцтва Ізраілю і Ірану апынулася ў эпіцэнтры масавых удараў паміж дзьвюма краінамі – гэта дэманструюць фатаграфіі з месца падзеяў.
Паводле МУС Украіны, удары нанесеныя прынамсі па 27 месцах у розных раёнах Кіева: жылыя дамы, аб’екты крытычнай інфраструктуры.
Падзеі 17 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Ізраіль нанёс удар па штаб-кватэры іранскай дзяржаўнай тэлекампаніі IRIB у Тэгеране, пасьля гэтага трансьляцыю спынілі.
16–17 чэрвеня Стакгольм прымае форум «Пашырэньне правоў і магчымасьцяў жанчын і дэмакратыя для Беларусі — 2025», міжнародную плятформу, прысьвечаную ролі беларускіх жанчын у змаганьні за дэмакратыю.
Алея месьціцца ў парку імя Геа Мілева ў Сафіі, побач — амбасада Беларусі ў Баўгарыі.
У Канадзе 16 чэрвеня адкрываецца саміт «Групы сямі» (G7) — вядучых індустрыяльна разьвітых дэмакратый сьвету.
Міністэрства спорту і турызму вынесла на грамадзкае абмеркаваньне законапраект, у якім прадугледжаныя зьмены для тых, хто займаецца агра- і экатурызмам.
Агенцтва «Позірк» прааналізавала зьвесткі эканамічнай статыстыкі Белстату. У краіне расьце запазычанасьць прадпрыемстваў, павялічваюцца складзкія запасы нерэалізаванай прадукцыі і падае раздробны таваразварот.
Журы, складзенае з эколягаў і журналістаў, адзначыла першую публікацыю і яе адаптацыю ў сацыяльных сетках з цыклю «Сьляды».
Кіраўнік МУС Украіны Ігар Кліменка ў сваім тэлеграм-канале заявіў, што падчас апошніх абменаў Кіеву «перадалі і целы расейскіх вайскоўцаў — зьмешаныя з целамі ўкраінцаў». У Расеі яго заяву пакуль не камэнтавалі.
Загрузіць яшчэ