Ён дадаў,што Ізадзі «фінансаваў і ўзброіў ХАМАС (прызнана тэрарыстычнай арганізацыяй у ЗША і ЭЗ) напярэдадні разьні 7 кастрычніка».
Паводле зьвестак іранскіх СМІ, КСІР заявіў, што пяць яго членаў былі забіты ў выніку ізраільскіх удараў па горадзе Харамабад на захадзе Ірана.
Армія абароны Ізраіля паведаміла аб забойстве 20 чэрвеня камандзіра другой брыгады бесьпілётнікаў КСІР Амінпура Джудакі.
Як сьцьвярджае ЦАХАЛ, Джудакі ўзяў на сябе кіраўніцтва атакамі дронаў пасьля сьмерці камандуючага бесьпілётнікамі авіяцыі КСІР Тахера Пура.
У ноч на 21 чэрвеня Ізраіль і Іран працягнулі абменьвацца ўдарамі.
Іранскае інфармацыйнае агенцтва Fars паведаміла, што ізраільскія вайскоўцы атакавалі ядзерны аб’ект у Ісфахане, але «уцечкі небясьпечных матэрыялаў не адбылося».
Раніцай 21 чэрвеня ЦАХАЛ паведаміў аб выпушчаных ракетах з боку Ірана. У Тэль-Авіве гучалі выбухі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці можа атака Ізраілю на Іран прывесьці да зьмены ўлады?