Вытворцам, каб павысіць цэны больш як на 0,3% у месяц, трэба будзе падаць аргумэнты ў спэцыяльную камісію пры Савеце міністраў і дачакацца яе рашэньня.
Пад кантроль бяруцца цэны па ўсім ланцужку — ад сыравіны да тавараў у крамах.
Крамы ў сваю чаргу па-ранейшаму могуць дадаваць нацэнку, не вышэй, чым дазваляе ўрад.
У траўні гадавая інфляцыя ў Беларусі перавысіла 7% пры заплянаваных уладамі 5%.
На менскай Камароўцы прымушаюць гандляроў зьніжаць цэны
Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю праверыла Камароўскі рынак у Менску, каб параўнаць цэны з тымі, што ў крамах.
Падчас маніторынгу правяральнікі знайшлі агуркі і памідоры за 40 руб/кг. У той час, як у крамах цана на агуркі ад 4,50 да 9 рублёў за кг, а на памідоры — ад 5 да 10 рублёў. Раней Белстат паведаміў, што агуркі і памідоры ў траўні патаньнелі на 30%.
Інспэктары выклікалі адміністрацыю рынку і прымусілі гандляроў зьнізіць цэны больш як на 40%. А скаргу на парушэньні накіравалі ў Менгарвыканкам.
Форум