«Падрабязнасьцяў яго сыходу дакладна ня ведаю», — напісаў Алег Корбан на сваёй старонцы ў Facebook.
Алегу Гнедчыку было 39 гадоў. Гнедчык нарадзіўся і жыў у Менску. Сябра «Маладога фронту».
У 2003–2005 гадах яго затрымлівалі праваахоўныя органы і каралі адміністратыўнымі арыштамі. У ліпені 2003 году яшчэ непаўнагадовым быў затрыманы за распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў «МФ» у Менску.
У 2006 годзе актывіста асудзілі на 12 сутак арышту за ўдзел у намётавым мястэчку.
Браў удзел у акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. 14 траўня 2011 году судзьдзя Партызанскага раённага суду Менску Натальля Чацьвярткова прыгаварыла яго да 3,5 гадоў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакараньне ў шклоўскай калёніі № 17. Вызвалены праз памілаваньне.
31 жніўня 2010 году ў лісьце на волю Мікола Статкевіч пісаў: «Цяпер пачалася новая хваля ціску на „дзекабрыстаў“ — спрабуюць прымусіць напісаць заявы пра памілаваньне і выступіць перад тэлекамэрай. Больш за ўсё дастаецца Гнедчыку... — ён ужо пабываў у ШЫЗА. Я хлопцам сказаў: „Можаце пісаць. Вам можна. Гэта мне нельга“. Але яны ня хочуць прызнаваць віну».
У падзеях 2020 году Гнедчык, меркавана, удзелу ня браў, заставаўся жыць у Менску.
Форум