Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі на 97-м годзе жыцьця памёр легендарны акадэмік Радзім Гарэцкі


Радзім Гарэцкі. Архіўнае фота
Радзім Гарэцкі. Архіўнае фота

Радзім Гарэцкі ўсё жыцьцё займаўся навуковай дзейнасьцю, быў віцэ-прэзыдэнтам Акадэміі навук, падтрымліваў дачыненьні зь беларускай дыяспарай.

Акадэмік Радзім Гарэцкі нарадзіўся 7 сьнежня 1928 году ў Менску. Доктар геоляга-мінэралягічных навук. Сын аднаго з заснавальнікаў Акадэміі навук Беларусі Гаўрылы Гарэцкага і пляменьнік клясыка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага, расстралянага бальшавікамі. Ягонага бацьку камуністы двойчы асуджалі да сьмерці, але замянілі прысуд на лягеры і ссылкі.

Толькі ў 1969 годзе Радзім Гарэцкі зь сям’ёй вярнуўся ў Менск. Усё жыцьцё займаўся навуковай дзейнасьцю, быў віцэ-прэзыдэнтам Акадэміі навук.

«Ня стала Радзіма Гарэцкага... Калі казаць пра найсьветлага чалавека, зь якім пашчасьціла сустрэцца ў жыцьці і нават, нягледзячы на розьніцу ва ўзросьце, пасябраваць, дык гэта пра Яго... Бывай, дарагі мой Радзім Гаўрылавіч», — напісаў на сваёй старонцы ў Facebook Уладзімер Някляеў.

Радзім Граэцкі разам з Рыгорам Барадуліным і Генадзем Бураўкіным стаў суарганізатарам Усебеларускага зьезду за незалежнасьць. Узначальваў Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», якое ўлады Беларусі зьліквідавалі ў 2021 годзе.

У 2020 годзе, у часе масавых акцыяў пратэсту, Радзім Гарэцкі ў інтэрвію «Народнай воле» заявіў, што ўлады неадэкватна рэагуюць на мірныя акцыі.

«Мне вельмі балюча на ўсё гэта глядзець. Па мірным Менску езьдзяць бронетранспарцёры, аўтазакі. Музэй гісторыі вялікай айчыннай вайны аплецены калючым дротам, як у вайну! Улада неяк неадэкватна ўспрымае сытуацыю. Па вуліцах жа мірны народ ідзе. Людзі так і гавораць: мы вышлі на мірнае шэсьце. За што іх дубасіць», — казаў ён.

Напярэдадні 102-х угодкаў з дня абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, у сакавіку 2020-га, Радзім Гарэцкі разам з шэрагам палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў запатрабавалі ад уладаў усталяваць у Менску мэмарыяльную шыльду, вырабленую два гады таму.

Радзім Гарэцкі пра Максіма Гарэцкага
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:14:59 0:00
Наўпроставы лінк

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG